формы метады і прыемы актывізацыі вучэбна пазнавальнай дзейнасці

Прыёмы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці на ўроках мовы

Прыёмы і метады развіцця вучэбнай матывацыі вучняў

на ўроку беларускай мовы і літаратуры

Каваленка Н.С.,настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гатаўская сярэдняя школа Мінскага раёна ”

Зыходзячы з канцэпцыі літаратурнай і моўнай адукацыі, пры правядзенні ўрокаў кіруюся двума асноўнымі прынцыпамі: аперацыйным і матывацыйным. Пры падрыхтоўцы кожнага ўрока накіроўваю навучальную дзейнасць на дасягненне канкрэтных мэт, бо, паводле слоў М.Твэна “хто не бачыць канчатковай мэты, вельмі здзіўляецца, што прыйшоў не туды”. Для рэалізацыі гэтых мэт фармірую ў вучняў выразна акрэсленыя матывы, патрэбнасці іх дзейнасці.

Каб зацікавіць вучняў, зрабіць іх не пасіўнымі гледачамі на ўроку, а актыўнымі ўдзельнікамі навучальнага працэсу імкнуся, каб урок роднай мовы і літаратуры стаў адкрыццём новага, незабыўнага, закрануў сэрцы вучняў, абудзіў іх думкі, даў чаканы вынік.

На першым этапе ўрока актывізую разумовую дзейнасць навучэнцаў. Таму заўсёды імкнуся распрацаваць арыгінальны пачатак урока, які здолее выклікаць станоўчыя эмоцыі і паспрыяе дзелавому настрою школьнікаў. Напрыклад, запісваю тэму ўрока ў выглядзе аднаго або некалькіх пытанняў; задаю вучням пытанні – жарты; з эпіграфа да ўрока прапаную выбраць тыя радкі, якія б маглі стаць тэмай урока; прапаную прачытаць эпіграф і падумаць, як ён можа быць звязаны з тэмай нашага ўрока. Напрыклад:

Дзівак – матэматык ў Германіі жыў,

Дакладнай навуцы аддана служыў,

Злучыў масла з булкай, паклаў сабе ў рот

І ахнуў захоплена: “О! Бутэрброд!”

Часта знаёмлю вучняў з планам урока, у якім прагучыць і тэма. Раблю гэта ў пажартоўнай форме. “Лічу, што мы разам парадуемся вашым ведам, а для гэтага правядзём маленькае апытанне. Потым паспрабуем адказаць на пытанне… (фармулюецца тэма ў выглядзе пытання). Затым патрэніруем мозг – зробім практыкаванне. І нарэшце выцягнем са сховішчаў памяці што-небудзь каштоўнае… (называецца тэма паўтарэння). Каб зацікавіць тэмай урока, сталўлю пытанні: 1.Падумайце, зыходзячы з вашай будучай прафесіі, для чаго спатрэбіцца вам вывучэнне гэтай тэмы? 2.За адну хвілінку пераканайце свайго суседа па парце ў тым, што вывучэнне гэтай тэмы проста жыццёва неабходна. 3.Назавіце пяць спосабаў прымянення ведаў, уменняў і навыкаў па гэтай тэме ў жыцці. Потым праводжу актуалізацыю ведаў па наступных пытаннях:

— Калі б вы былі аўтарам падручніка:

а) як бы вы растлумачылі вучням гэтую тэму?

б) як бы вы растлумачылі вучням неабходнасть гэтай тэмы?

— Калі б вы былі мастаком – ілюстратарам, як бы вы праілюстравалі дадзеную тэму?

Для таго, каб вучні па-сапрўднаму ўключыліся ў працу на матывацыйным этапе вырашаю тры метадычныя задачы. Першая з іх патрабуе актуалізацыі апорных ведаў па тэме, інакш кажучы, ствараю сітуацыю поспеху: хвалю навучэнцаў за пэўныя веды па тэме. Другая і трэцяя задачы – фарміраванне арыенціровачнай асновы дзейнасці школьнікаў да плануемай тэмы і стварэнне праблемнай, нават тупіковай сітуацыі – татальнае няведанне па ёй.

-Што вы ведаеце з ваеннага жыцця салдата Івана Шамякіна?

-Як узнікла ў яго задума напісання рамана “Сэрца на далоні”? Гэтыя і падобныя пытанні я задаю вучням, прадбачачы іх “нямое маўчанне”. Лічу, што поспех матывацыйнага этапа залежыць і ад умела пастаўленай, часам невырашальнай праблемы. Вельмі важна заінтрыгаваць школьнікаў новым матэрыялам.Гэта і становіцца своеасаблівай псіхалагічнай “зачэпкай” для далейшага пазнання.

На працягу ўрока дабіваюся ад вучняў матываваных ведаў, натхняю, скіроўваю іх да набыцця ведаў, заўсёды хвалю іх за добрыя адказы.Кожны адказ падлетка ацэньваю як яго ўласнае адкрыццё, ніколі не прыніжаю годнасці.Стараюся адзначыць услых ці жэстам кожны поспех вучня.Гэтым матывую пазнанне.

Практыкую такія прыёмы: “Адзнака ў крэдыт”, “Бал у запасе”. У некаторых выпадках і для некаторых вучняў яны дзейнічаюць эфектыўна. Гэта шанс для вучня праявіць сябе і даказаць сваю грунтоўнасць.А для мяне важна даць зразумець, што я веру ў гэтага вучня, што ў яго ёсць усе магчымасці для дасягнення поспеху.

Матываванай павінна быць любая дзейнасць вучняў. Як адзначае А.А.Лявонцьеў, “навучыць – гэта значыць зрабіць навучанне матываваным, вучыць дзіця самастойна ставіць перад сабой мэту”.

Безумоўна, матывацыя навучання і сумеснае мэтамеркаванне – гэта толькі маленькія складаныя паспяховага, рэзультатыўнага ўрока. Але ў справе выхавання і навучання няма дробязяў. Ці не так, калегі?

Источник

ВЫКАРЫСТАННЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ ЯК СРОДАК АКТЫВІЗАЦЫІ ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Ленінскі дзіцячы сад-базавая школа”

АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

“ВЫКАРЫСТАННЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ ЯК СРОДАК АКТЫВІЗАЦЫІ ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ”

Сямёнава Таццяна Алегаўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Уводзіны

Сучаснае грамадства чакае ад школы ініцыятыўных, творчых выпускнікоў з шырокім кругаглядам і трывалымі ведамі. З асабістага вопыту і назіранняў ведаю, што існуе праблема знікнення пазнавальнага інтарэсу навучэнцаў да навучання, і як вынік, адбываецца зніжэнне паспяховасці. Узнікаюць пытанні: як пазбегнуць гэтага? Як зрабіць навучанне цікавым для навучэнцаў? Як разбудзіць у вучня імкненне працаваць над сабою?

На маю думку, высокай актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры можна дасягнуць, ствараючы ў ходзе навучання сітуацыю поспеху для кожнага вучня, звязаную з павышэннем цікавасці да вывучэння прадмета і ростам іх патрэб да пазнання. Такім патрабаванням адпавядаюць сучасныя інтэрактыўныя метады навучання, у аснове якіх ляжыць сумесная пазнавальная дзейнасць настаўніка і вучняў.

Згодна з С.С.Кашлевым, “…інтэрактыўны метад зарыентаваны на шырокае ўзаемадзеянне вучняў не толькі з настаўнікам, але і адно з адным і на дамініраванне актыўнасці вучняў у працэсе навучання. У інтэрактыўным навучанні змяняецца ўзаемадзеянне педагога і вучня: актыўнасць педагога саступае месца актыўнасці вучняў, а задачай педагога становіцца стварэнне ўмоў для іх ініцыятывы”. [4, с.224].

Інтэрактыўныя метады дазваляюць развіваць мысленне навучэнцаў, садзейнічаюць іх уцягненню ў рашэнне праблем, не толькі пашыраюць і паглыбляюць веды, але адначасова развіваюць практычныя ўменні і навыкі. У інтэрактыўным навучанні прыцягваецца асобасны вопыт вучня, ажыццяўляецца адрасная карэкціроўка ведаў, аптымальны вынік дасягаецца праз супрацоўніцтва, сатворчасць, самастойнасць і свабоду выбару, вучань аналізуе ўласную дзейнасць.

Мэта маёй работы – абгрунтаванне мэтазгоднасці выкарыстання інтэрактыўных метадаў навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры як сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў.

Задачы:

1. Сістэматызаваць сродкі арганізацыі пазнавальнай дзейнасці праз выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання на ўроках па беларускай мове і літаратуры.

2. Паказаць, на якіх этапах урока мэтазгодна карыстацца інтэрактыўнымі формамі работы ў працэсе арганізацыі вучэбнай дзейнасці.

3. Вызначыць крытэрыі выніковасці пры выкарыстанні інтэрактыўных метадаў навучання на ўроках па беларускай мове і літаратуры.

Навізна: упершыню абагульнены вопыт па развіцці пазнавальнай актыўнасці праз выкарыстанне інтэрактыўных метадаў работы на ўроках беларускай мовы і літаратуры ў рамках сваёй установы адукацыі.

Гіпотэза: вылучым меркаванне аб тым, што прымяненне інтэрактыўных метадаў навучання на ўроках спрыяе павышэнню пазнавальнай цікавасці вучняў па прадметах, а такім чынам і павышэнню якасці адукацыйнага працэсу.

Практычная значнасць: магчымасць павышэння якасці навучання праз выкарыстанне інтэрактыўных метадаў.

Актуальнасць выбранай тэмы вызначана наступным: сёння на першае месца выходзіць праблема ўкаранення эфектыўных адукацыйных тэхналогій, галоўная задача якіх – не толькі вучыць школьнікаў, але і навучыць іх вучыцца; не толькі даваць веды, але і развіваць асобу. Адным з варыянтаў рашэння дадзенай праблемы з’яўляецца ўкараненне ў адукацыйны працэс інтэрактыўных метадаў навучання.

Практычнае выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры

Выкарыстанне розных інтэрактыўных метадаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры вядзе да абуджэння цікавасці да прадметаў, што дапамагае актывізаваць пазнавальную дзейнасць школьнікаў, а гэта, у сваю чаргу, не можа не ўздзейнічаць на фарміраванне матывацыі да навучання. Зацікаўленае дзіця мае больш высокую матывацыю ў параўнанні з дзіцём пасіўным, абыякавым. Поспехі ж у навучанні падбадзёрваюць, натхняюць вучня, дапамагаюць яму раскрыцца як асобе.

Каб выхаваць у вучня здаровае імкненне да дасягнення вызначанай мэты, настаўнік сам павінен адчуваць цікавасць да сваёй дзейнасці і аб’ектыўна ставіцца да поспехаў і няўдач вучняў. Менавіта на развіццё ўстойлівай пазнавальнай цікавасці вучняў я і раблю акцэнт у сваёй педагагічнай дзейнасці. Я стараюся выкарыстоўваць розныя формы ўрокаў, старанна прадумваю метады і прыёмы падачы вучэбнага матэрыялу. Імкнуся, каб матэрыял быў яркім, займальным. Гэта заахвочвае вучняў слухаць тое, што кажа настаўнік, цалкам уключацца ў працэс пазнання.

За гады сваёй працы я зразумела, што на ўроках беларускай мовы важна своечасовае чаргаванне розных заняткаў, больш напружаных разумовых дзеянняў і кароткачасовых расслабленняў, якія даюць неабходны адпачынак, накіраваны на зберажэнне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей. Гэта ўмацоўвае працаздольнасць школьнікаў і іх жаданне авалодаць ведамі.

Акрамя таго, я заўсёды памятаю, што цікавасць выклікае толькі карыснае і актуальнае, і з гэтага пункту гледжання рыхтую матэрыял да ўрокаў. Імкнуся стварыць сітуацыю поспеху на кожным уроку, так як гэта самы эфектыўны стымул пазнавальнай дзейнасці. Адзнака таксама з’яўляецца важным стымулам. Таму пры яе выстаўленні стараюся быць максімальна добразычлівай да вучняў.

Магчымасці інтэрактыўнага навучання выкарыстоўваю на розных этапах урока. Пачаць яго можна пры дапамозе метадаў стварэння спрыяльнай атмасферы: памяняемся месцамі, падары кветку, алітэрацыя імені, камплімент. Гэта не што іншае як зычайны арганізацыйны момант. Стварэнне канструктыўнай атмасферы – важная ўмова паспяховай выніковасці вучэбных заняткаў.

Метад “Памяняемся месцамі” часцей за ўсё выкарыстоўваю ў 5 – 7

класах. Дзеці становяцца ў круг. Прапаноўваю памяняцца месцамі тых, хто ўжо прачнуўся; хто прагне дзейнасці; хто піў на сняданак чай або каву; у каго добры настрой; хто хоча даведацца пра што-небудзь новае. Пытанні мне часта падказваць дзеці. Тыя вучні, якія адказваюць на пытанне станоўча, хутка пераходзяць са свайго месца на іншае, што вызвалілася. Калі ўдзельнікі адказваюць на пытанне адмоўна, яны застаюцца на сваіх месцах (дадатак 2).

Гэты метад выкарыстоўваю і на этапе рэфлексіі. У такім выпадку прапаноўваю памяняцца месцамі тых, хто задаволены сваёй працай на ўроку або хто не задаволены; каму цяжка вызначыць свой эмацыянальны стан; хто чамусьці навучыўся; хто высока ацэньвае змест урока; хто працаваў творча, а не па шаблоне; хто стаміўся; хто хоча працягваць працу.

Пры рэалізацыі гэтых метадаў улічваю ўзроставыя і псіхалагічныя асаблівасці вучняў. Названыя метады дапамагаюць мне выявіць ступень згуртаванасці калектыву.

На этапе актуалізацыі суб’ектнага вопыту вучняў забяспечваецца матывацыя і адбываецца ўключэнне іх у сумесную дзейнасць. Таму вельмі часта звяртаюся да метадаў “Закончы фразу”, “Кошык ідэй”, “Альтэрнатыўны тэст”.

Падчас выкарыстання метаду “Закончы фразу” прапаноўваю вучням канверт, у якім ляжаць карткі з незакончанымі сказамі па пэўнай тэме. Вучні па чарзе бяруць карткі з канверта, чытаюць сказы, вусна заканчваюць іх. З дапамогай гэтага метаду адбываецца падрыхтоўка вучняў да працы на асноўным этапе ўрока (дадатак 2).

Гэты метад, іншы раз, рэалізоўваю вось такім чынам: прапаную вучням запісаць на паперы пачатак сказа, які яны індывідуальна заканчваюць, занатоўваючы на паперы. Праз некалькі хвілін збіраю лісткі і прапаноўваю двум вучням зафіксаваць тыя варыянты, якія не паўтараюцца. Затым вучні робяць падагульненні. Я падсумоўваю вынікі і прапаную ўласны пункт погляду. Гэты варыянт метаду дазваляе мне аператыўна ўключыць у працу ўсіх навучэнцаў.

Пры выкарыстанні метаду “Кошык ідэй” даю магчымасць вучням выявіць усё, што яны ведаюць па тэме. Пры гэтым назва тэмы можа суправаджацца графічнай апорай, утрымліваючы асноўныя паняцці.

Прапаную вучням звярнуцца да тэста (запісаны на дошцы і ёсць у кожнага вучня) ў працэсе выкарыстання метаду “Альтэрнатыўны тэст”. Дзеці выбіраюць з тэста тыя факты, якія, на іх думку, з’яўляюцца правільнымі. Потым звяртаю ўвагу вучняў на тое, што па некаторых пунктах тэста ў іх, напэўна, узніклі пытанні, і прапаную ў сумесным пошуку знайсці правільныя адказы. Падчас падвядзення вынікаў вучні рыхтуюць вуснае выказванне па тэме, абапіраючыся на новыя веды.

Часцей за ўсё на гэтым этапе ўрока карыстаюся метадам “Выберы пазіцыю”. Прапаную праблемнае пытанне, два супрацьлеглыя пункты погляду і тры пазіцыі: “Так” (за першую прапанову), “Не” (за другую прапанову), “Не ведаю, не вызначыў уласную пазіцыю” (за трэцюю прапанову). Вучні класа выбіраюць пэўную пазіцыю, фарміруюць тры групы, абгаворваюць правільнасць сваёй пазіцыі. Адзін член кожнай групы аргументуе свой выбар, пасля чаго адбываецца калектыўнае абмеркаванне праблемы і прыняцце правільнага рашэння. Гэты метад дапамагае арганізаваць у класе калектыўную, групавую і індывідуальную работу.

На этапе замацавання новых ведаў і спосабаў дзейнасці прапаную метад “Лагічны ланцужок”. На аснове гэтага метаду актывізуецца пазнавальная дзейнасць вучняў праз арганізацыю лексічнай камунікацыі і сэнсатворчасці.

Загадзя рыхтую карткі-звёны 2 лагічных ланцужкоў. Кожнаму вучню прапаную на выбар адну з картак, на якой напісана слова ці словазлучэнне. Гэта картка і яе ўладальнік з’яўляюцца адным са звёнаў ланцужка, які неабходна пабудаваць у пэўнай логіцы. Карткі перамешваю і пераварачваю, каб дзеці не бачылі, што на іх напісана. Затым вучні выцягваюць карткі. У выніку гутаркі паміж сабой яны будуюць два лагічныя ланцужкі – адзін злева, другі справа. Пры гэтым неабходна патлумачыць логіку пабудовы ланцужка і размяшчэнне яго звёнаў. На першай картцы, якой пачынаецца лагічны ланцужок, павінна быць слова, што дае назву ўсяму лагічнаму ланцужку. Мая задача – карэкціраваць і стымуляваць узаемадзеянне, каб пазбегнуць страты часу.

Метадам “Лагічны ланцужок” вельмі часта карыстаюся пры правядзенні фізкультхфілінкі. Перад пачаткам урока на спінках стулаў прымацоўваю карткі-звёны. Па камандзе вучні хуценька складаюць лагічныя ланцужкі і прымацоўваюць на дошку (дадатак 1).

Падчас правядзення фізкультхвілінкі выкарыстоўваю метад “Хто хутчэй”. Дэманструю вучням два канверты, у якім знаходзяцца вядомыя беларускія прыказкі: тэксты раздзелены папалам і пераблытаны. Неабходна ўзнавіць як мага больш беларускіх прыказак.

Наступны цікавы метад – “Трымайся да перамогі”. Выкарыстоўваю яго для праверкі тэарэтычных ведаў вучняў. Кожнаму з іх па чарзе задаю пытанне па тэме. Той, хто адказвае правільна, працягвае ўдзел у гульні. Перамагае вучань, які змог адолець усе пытанні, у тым ліку і тры фінальныя. Такую работу можна праводзіць па групах, калі адна з іх задае пытанні, а другая адказае.

Метад “Прэс-канферэнцыя” прыдатны для выкарыстання на ўроках падагульнення і сістэматызацыі пасля вывучэння любой тэмы. Аб’яўляю тэму прэс-канферэнцыі і прапаную вучням выбраць эксперта (можна выбраць двух экспертаў), якому астатнія вучні, яны ж – удзельнікі прэс-канферэнцыі, будуць задаваць пытанні па заяўленай тэме. Пасля таго як усе пытанні зададзены, прапаную вучням выказаць свае меркаванні наконт прэс-канферэнцыі і адказаў “спецыялістаў”.

Прыём “Алітэрацыя імені” таксама вельмі дзейсны на этапе падагульнення і сістэматызацыі. Напрыклад, пры вывучэнні тэмы “Прыдатак як разнавіднасць азначэння” вучням прапаную падабраць прыдатак на тую ж літару, з якой пачынаецца іх імя, каб прыдатак раскрыў іх характар: Алена-аптымістка, Кірыл- калектыў, Ксенія- кнігалюб, Наталля-непаседа (дадатак 1).

Немагчыма ўявіць сучасны ўрок без рэфлексіўнага этапу. На гэтым этапе вучні і настаўнік аналізуюць свой эмацыянальны стан, адзначаюць сваю актыўнасць альбо пасіўнасць, даюць псіхалагічную ацэнку сваёй дзейнасці. Вось тут на дапамогу прыходзяць наступныя метады: “Закончы сказ”, “Ланцужок пажаданняў”, “Рэфлексіўны рынг”.

На стадыі рэфлексіі вельмі часта прапаную вучням метад “Ланцужок пажаданняў”. Кожнаму вучню ў пэўнай паслядоўнасці прапаную звярнуцца з пажаданнямі да сябе і іншых па выніках узаемадзеяння. Пажаданні могуць быць накіраваны на будучае ўзаемадзеянне. Я падводжу вынікі і заканчваю ўрок.

Яшчэ адзін рэфлексіўны метад, якім я карыстаюся, называецца “Ключавое слова”. Навучэнцы запісваюць на аркушах усяго адно слова, з якім асацыіруецца іх дзейнасць на ўроку, і прымацоўваюць на дошцы. Па жаданні яны называюць, агучваюць запісаныя словы.

Цікавай формай рэфлексіі з’яўляецца прыём “Сінквейн”. Вучні складаюць верш, які патрабуе аналізу, сінтэзу і абагульнення інфармацыі ў кароткіх выразах (дадатак 1).

Прыклады можна было б доўжыць, але як бачна з прыведзеных мною, выкарыстанне інтэрактыўных метадаў дае шырокую прастору для творчых пошукаў настаўніка.

Урокі з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў і прыёмаў падабаюцца вучням. Дзеці з жаданнем ідуць на ўрок, таму што ўсе навучэнцы аказваюцца ўцягнутымі ў працэс пазнання, яны маюць магчымасць разумець і рэфлексаваць з нагоды таго, што яны ведаюць і думаюць. Пры параўнанні з традыцыйным навучаннем у інтэрактыўным навучанні змяняецца ўзаемадзеянне педагога і навучэнцаў: мая актыўнасць на ўроках саступае месца актыўнасці вучняў, а маёй задачай становіцца стварэнне ўмоў для ініцыятывы.

На падставе прыведзеных прыкладаў выкарыстання інтэрактыўных метадаў на занятках беларускай мовы і літаратуры можна зрабіць наступныя вывады:

1. Інтэрактыўныя метады з’яўляюцца даволі ўніверсальнымі: яны могуць выкарыстоўвацца на розных этапах урока (пры праверцы дамашняга задання, пры вывучэнні новай тэмы, на этапе рэлексіі).

2. Выкарыстанне названых метадаў не патрабуе падрыхтоўкі вялікай колькасці нагляднага матэрыялу.

3. Пры ўвядзенні інтэрактыўных метадаў ствараецца атмасфера добразычлівасці, фарміруецца станоўчая матывацыя да навучання, стымулюецца актыўная пазнавальная праца навучэнцаў, мабілізуецца іх творчы патэнцыял.

Выкарыстанне ў сваёй рабоце інтэрактыўных метадаў навучання дае свае

вынікі. Вучні нашай школы кожны год актыўна ўдзельнічаюць у Міжнародным конкурсе па беларускай мове “Буслік”, конкурсе рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” і паказваюць добрыя вынікі.

А такія вучні як Зур Яўгенія, Зур Настасся неаднаразова станавіліся пераможцамі першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове, прымалі ўдзел у другім этапе.

Мною было праведзена анкетаванне вучняў з мэтай дыягностыкі пазнавальных інтарэсаў у вучняў. (Дадатак 3)

Мэта першай анкеты – выявіць адносіны вучняў да пераадолення цяжкасцяў па беларускай мове. Вынікі настуныя:

13 вучняў (76%) жадаюць пераадольваць цяжкасці вывучэння прадмета;

3 вучні (18%) хутчэй за жадаюць пераадольваць цяжкасці вывучэння прадмета, чым не жадаюць;

1 вучань (6%) хутчэй не жадае пераадольваць цяжкасці вывучэння прадмета, чым жадае.

13 вучням (76%) цяжкасці вывучэння беларускай мовы прымальныя;

3 вучням (18%) цяжкасці вывучэння прадмета хутчэй прымальныя, чым непрымальныя;

1 вучню (6%) цяжкасці вывучэння прадмета хутчэй непрымальныя, чым прымальныя.

На падставе анкетавання можна зрабіць выснову: цікавасць да вучобы, жаданне пераадольваць цяжкасці ў вывучэнні, эмацыянальны стан вучняў ўзаемаабумоўлены. І тыя вучні, якія жадаюць вывучаць прадмет, жадаюць і пераадольваць цяжкасці вывучэння прадмета і гэтыя цяжкасці ім прыемныя. Як і наадварот: тыя, якія, хутчэй, не жадаюць вывучаць прадмет, чым жадаюць, хутчэй не жадаюць пераадольваць цяжкасці вывучэння прадмета, чым жадаюць, і адпаведна, цяжкасці вывучэння прадмета ім хутчэй непрымальныя, чым прымальныя.

Заканчэнне

У дадзенай працы была зроблена спроба пазнаёміць з некаторымі інтэрактыўнымі метадамі, якія з’яўляюцца не мэтай, а сродкам актывізацыі пазнавальнай дзейнасці на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Падчас такой дзейнасці вучні атрымліваюць новыя веды, здабытыя ў працэсе ўзаемадзеяння. Такія веды будуць больш трывалымі, свядомымі, а гэта значыць, больш якаснымі.

Як паказвае вопыт, пры арганізацыі на ўроках інтэрактыўнага ўзаемадзеяння рэзка памяншаецца колькасць часу, які неабходна патраціць на тое, каб атрымаць “якасны адукацыйны прадукт”. Гэтыя метады дазваляюць за кароткі прамежак часу ўцягнуць у сур’ёзную дзейнасць увесь клас, убачыць у дзеянні кожнага вучня. Вынікам інтэрактыўнага ўзаемадзеяння заўсёды бывае сітуацыя поспеху, таму што праз сумесную дзейнасць настаўніка і вучняў дасягаюцца мэты ўрока, знікаюць канфліктныя сітуацыі, вучні ўзбагачаюць свой камунікатыўны вопыт.

Напрацоўкамі са свайго вопыту я знаёмлю калег на пасяджэннях метадычнага аб’яднання настаўнікаў грамадска-гуманітарных прадметаў, бо з’яўляюся кіраўніком гэтага аб’яднання ў школе.

Вопыт можа быць карысным не толькі настаўнікам-філолагам. Кожны настаўнік-практык пры жаданні знойдзе вельмі шмат спосабаў зрабіць інтэрактыўныя метады эфектыўнымі ў канкрэтным класе. Невыпадковым з’яўляецца ўкараненне такога роду метадаў у разнастайныя сферы жыцця. Кожны дзень шматлікія тэлевізійныя каналы і радыёстанцыі прапаноўваюць нам мноства інтэрактыўных ток-шоу. Прэса заклікае чытачоў да інтэрактыўных зносін на старонках газет і часопісаў. А самым яскравым прыкладам інтэрактыўнай папулярнасці на сённяшні дзень з’яўляецца інтэрнэт.

Спіс выкарыстанай літаратуры

4. Жуковіч, М.В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры / М.В. Жуковіч. – Мінск: Сэр-Віт, 2007. – С. 24 – 29.

6. Кашлев, С.С. Интерактивные методы обучения: уч.-метод. Пособие / С.С. Кашлев. – Минск: ТетраСистемс, 2011. – С. 224.

7. Кухараў, М.У. Фарміраванне і дыягностыка пазнавальных інтарэсаў вучняў: Навукова-метадычныя рэкамендацыі. – Гомель: УА “ГГОИПК», 2004. – С. 18.

10. Саўко, У.П. Развіцё маўлення школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі (назоўніка і прыметніка) / У.П. Саўко. – Мінск: Беллітфонд, 2000. – С. 15.

Источник

Из опыта работы Алещик Г.И.

АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

“ВЫКАРЫСТАННЕ МЕТАДАЎ, ПРЫЁМАЎ І ФОРМ АКТЫВІЗАЦЫІПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

ЯК СРОДАК ПАВЫШЭННЯ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ

Алешчык Галіна Іосіфаўна,

настаўніца беларускай мовы і

Якім павінен быць урок па беларускай мове? Якім павінна быць навучанне, каб яно падахвочвала вучня да творчасці, развівала яго здольнасці, фарміравала яго пазнавальную актыўнасць, зрабіла іх не пасільнымі гледачамі на ўроку, а актыўнымі ўдзельнікамі? Чым кіравацца, каб урок роднай мовы стаў адкрыццём новага, незабыўнага, таямнічага і цікавага?

Гэта пытанне стаяла перада мною, як настаўнікам, на працягу многіх гадоў.Асабліва востра стаіць пры пераходзе малодшых школьнікаў у сярэдняе звяно, у падлеткавы ўзрост, калі вучэбная дзейнасць губляе сваё вядучае значэнне ў развіцці вучняў.Як зрабіць свой урок нашым ўрокам, зраўняць настаўніцкае «трэба» з вучнёўскім «хачу»? Лічу, што немагчыма дабіцца поспехаў у рашэнні задач, якія пастаўлены перад настаўнікам, без фарміравання і развіцця ўстойлівага пазнавальнага інтарэсу вучняў да вывучаемага матэрыялу, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці.

На практыцы я пераканалася, што навучанне бывае эфектыўным і дасягае добрых вынікаў, калі навучэнцы:

адкрыты для навучання і актыўна ўключаюцца ў навучальны працэс;

атрымліваюць магчымасць для аналізу сваей дзейнасці і рэалізацыі ўласнага патэнцыялу;

могуць практычна падрыхтавацца да таго, з чым ім давядзецца сутыкнуцца ў бліжэйшы час у жыцці і прафесійнай дзейнасці;

могуць быць самі сабой, не баяцца выказвацца,дапускаць памылкі(пры ўмове, што яны не падвяргаюцца за гэта асуджэнню і не атрымліваюць негатыўнай ацэнкі).

Актуальнасць праблемы вопыту складаецца ў тым, штовыкарыстанне разнастайных метадаў, прыёмаў і форм актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў дазволіць рэальна змяняць сітуацыю ў адукацыйным працэсе.

Актуальнасць праблемы вопыту складаецца ў тым, што метады, прыёмы, формы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці пры правільным выбары іх спалучэнняў дазваляюць рэальна змяняць сітуацыю ў адукацыйным працэсе:

стымулюць матывацыю і цікавасць да працэсу навучання;

развіваюць творчую актыўнасць і самастойнасць;

актывізуюць думкудзейнасць і дыялагічнае ўзаемадзеянне з іншымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу;

ствараюць умовы для паўнацэннага развіцця асобы.

Мэта вопыту: павышэнне актыўнасці пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў на ўроках беларускай мовы шляхам спалучэнне розных метадаў, прыёмаў і форм.

Перспектывы развіцця вопыту:

Вядучая ідэя вопыту:актывізацыя пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў дазволіць павысіць вынік навучання беларускай мове

Тэарытычныя асновы вопыту.

Пад актывізацыяй пазнавальнай дзейнасці І.П.Падласы прапаноўвае разумець мэтанакіраваную дзейнасць настаўніка па павышэнні ўзроўня (ступені) вучэбнай актыўнасці школьнікаў [1,155]. Даследчык адзначае, што пазнавальная (вучэбная) актыўнасць вучня выражаецца ў імкненні вучыцца, пераадольваючы цяжкасці на шляху здабывання ведаў, у прыкладанні максімума асабістых валявых намаганняў і энергіі ў разумовай працы[1,с.95]

Згодна з тэорыяй Л.С.Выгоцкага, А.М.Лявоньцьева і іх паслядоўнікаў, працэсы навучання і выхавання прызначаны не самі па сабе непасрэдна развіваць чалавека, а толькі тады, калі яны маюць дзейсныя формы і, валодаючы адпаведным зместам, у пэўным узросце вядуць да фарміравання тых ці іншых тыпаў дзейнасці [2]. На думку М.Г. Яленскага, “вучэбная дзейнасць па-сапраўднаму развіццёвай і асобасна значымай стане тады, калі будзе звязана з вырашэннем супярэчнасцей ў выніку актыўнай сумеснай ці самастойнай дзейнасці. Пошук ісціны разгортваецца як працэс мэтанакіраванага прадметна арыентаванага свабоднага суразмоўніцтва яго ўдзельнікаў, як спосаб творчага развіцця індывідаў”[3,с.11].

Пазнавальная дзейнасць вучня праектуецца праз метады навучання.Метады і формы арганізацыі ўрока арыентаваны не на засваенне гатовых ведаў, а на іх самастойнае адкрыццё, на развіццё творчых здольнасцей і пазнавальнай актыўнасці вучняў,бо “развіццёвы эфект урока дасягаецца, з аднаго боку, за кошт сацыяльна і педагагічна абумоўленага маўленча арыентаванага зместу навучання, а з другога-за кошт спецыяльным чынам арганізаванай вучэбнай дзейнасці як дзейнасці пошукавай, пазнавальна-актыўнай, заснаванай на вырашэнні супярэчнасцей ў працэсе прадметна арыентаванага суразмоўніцтва. Пазнавальная актыўнасць з’яўляецца тады,калі вучань адчувае патрэбу рашыць тую ці іншую задачу (матывацыйны ўзровень) і ўмее карыстацца рознымі спосабамі рашэння такіх задач, выказаць індывідуальнае бачанне аб’екта, рабіць самастойныя вывады (аперацыйны ўзровень”[3,с.111-112]

Як бачым, размова ідзе не толькі аб знешняй актыўнасці( падняцце рукі, перапісванне і г. д.), а галоўным чынам аб унутранай разумовай актыўнасці вучняў, аб творчым мысленні пазнавальнай дзейнасці.

Такім чынам, актывізацыя пазнавальнай дзейнасці-гэта двухбаковы працэс. Умовы, якія актывізуюць працэс пазнання, стварае, перш за ўсе, настаўнік, а дэманструе вынікі гэтых умоў-уласна пазнавальную актыўнасць-вучань.

Выкарыстанне разнастайных метадаў, прыёмаў і форм актывізацыі пазнавальнай дзейнасці на розных этапах урокаў беларускай мовы.

Каб зразумець, які метад, прыём або форму выкарыстаць на ўроку, разгледзім кожны этап урока з канкрэтна вызначанымі мэтамі, а таксама плануемымі вынікамі.Такі падыход дае магчымасць адсочваць вынікі дзейнасці кожнага вучня на кожным этапе, а таксама дазваляе захоўваць прынцып бесперапыннасці навучання ў межах аднаго занятку. Варта адзначыць, што адзін і той жа прыем можа быць выкарыстаны на розных этапах урока для дасягнення розных мэтаў.

На розных этапах урока ў залежнасці ад вырашаемых вучэбна-выхаваўчых задач мною выкарыстоўваюцца наступныя формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў: індывідуальная, праца ў групах. За гады педагагічнай практыкі я пераканалася, што актыўную пазіцыю ў адукацыйным працэсе вучань займае, калі працуе ў камандзе. На ўроку настаўнік і вучні становяцца раўнапраўнымі ўдзельнікамі, ад кожнага ў роўнай меры залежыць поспех навучання. Навучэнцы працуюць у парах і групах па 4-5 чалавек. Пры такой арганізацыі пазнавальнай дзейнасці адбываецца паварот ад паведамлення ведаў і іх запамінання да самастойнага пошуку і каперыравання намаганняў.

Аб’яднанне ў групы можна арганізаваць па-рознаму: “па жаданні”, па рашэнні настаўніка, па рашэнні аднаго з вучняў, якому прадастаўлена права выбару, з выкарыстаннем элементаў гульні. Варыянты свабоднага размеркавання вучняў у групы дазваляе мне эфектыўна і дынамічна пачаць урок (дадатак 1). У ходзе ўрока можна ўтвараць групы зменнага складу (дадатак №1.1)

Асноўнымі мэтамі арганізацыйна-матывацыйнага этапу ўрока стануць:

стварэнне матывацыйнага настрою;актуалізацыя ў вучняў вопыту і раней набытых ведаў;актывізацыя іх дзейнасці;пастаноўка вучнямі перад сабою індывідуальнай мэты пры вывучэнні матэрыялу як на ўроку, так і дома. Плануемы вынік- наяўнасць матывацыі, самавызначэнне на канечны вынік ўрока.Для вырашэння мэт арганізацыйна-матывацыйнага этапу выкарыстоўваю метад стварэння спрыяльнай атмасферы, часткова-пошукавы, праблемны, дыдактычная гульня.

Для стварэння матывацыйнага настрою вучняў можна пачынаць урок з народных трапных выказванняў. Адзін з эфектыўных прыёмаў для стварэння матывацыі на ўроку-зварот да прытчы.(дадатак 1.2). Часта ў сваёй практыцы для стварэння матывацыі прымяняю наступныя прыёмы “Знаўца”, “Прафесіянал”, ”Аўтар” (дадатак 1.3)

Для актуалізацыі вопыту інабытых раней ведаў, па пэўнай тэме выкарыстоўваю прыём “Кошык ідэй, паняццяў і імёнаў”. Ён сапраўды дазваляе выявіць усё, што ведаюць і думаюць школьнікі па тэме заняткаў. Для гэтага на дошцы малююцца абрысы звычайнага кошыка, у які ў час эўрыстычнай гутаркі сцісла будзе ўпісана крэйдай усё тое, што ведаюць і скажуць вучні. Абмен інфармацыяй ажыццяўляецца з дапамогай індывідуальнай і групавой работы.

Найбольшую актыўнасць і зацікаўленасць у рабоце вучні праяўляюць, калі пры арганізацыі вучэбнай дзейнасці на першым этапе ўрока выкарыстоўваю прыём табліцы “Ведаю-Хачу даведацца-Даведаўся”(дадатак 1.4), прыём “Альтэрнатыўны тэст” (дадатак 1.5), прымяняю гульнявыя моманты з такімі прыёмамі, як “Крок за крокам”, “Пытальныя словы”, “Арфаграфічнае лато” (дадатак 1.6)

Праблемная сітуацыя ўзнікае пры супярэчнасці паміж неабходнасцю выканаць заданне і немагчымасцю зрабіць гэта з дапамогай тых ведаў і ўменняў, якія ўжо маюцца ў наяўнасці. Усведамленне гэтай супярэчнасці вучнем можа служыць матывам пазнавальнай дзейнасці і выклікае ў яго неабходнасць у атрыманні новых ведаў аб прадмеце[4,с.19-26], а такім чынам, ствараюцца ўмовы выхаду на тэму ўрока (дадатак 1.7) і прыняцце вучнямі мэт урока. Мэты паказваюць стратэгію і тактыку дасягнення вынікаў. Выкарыстоўваю ў сваёй практыцы прыёмы арыенціроўкі вучняў на прыняцце мэты ўрока (дадатак 1.8)

На аперацыйна-пазнавальным этапе арганізуецца вучэбная дзейнасць вучняў па “адкрыцці” новых ведаў і іх засваенні. Асноўнымі мэтамі гэтага этапу з’яўляецца: арганізаваць мэтанакіраваную пазнавальную дзейнасць вучняў па засваенню новых ведаў, стварыць сітуацыю ўзаемадзеяння. Плануемы вынік- пазнавальная актыўнасць вучняў, самастойная дзейнасць вучняў, рашэнне праблемы.

Арганізацыя мэтанакіраванай дзейнасці вучняў на аперацыйна-пазнавальным этапе на кожным уроку праходзіць па-рознаму, бо залежыць ад узросту вучняў, іх падрыхтаванасці, ад ступені цяжкасці вучэбнага матэрыялу і яго навізны. Выкарыстоўваю на сваіх уроках праблемны метад, рэпрадуктыўны, часткова-пошукавы, работа з падручнікам, творчы.

На маіх уроках вучні ствараюць апорныя канспекты ў выглядзе табліц, блок-схем. Прымяняючы прыём “Кластар”(дадатак 1.9), я ствараю ўмовы, у якіх вучні самі адкрываюць, набываюць і канкрэтызуюць веды.

Метад самастойнай працы выкарыстоўваю тады, калі ўпэўнена, што вучні змогуць самі разабрацца ў тэарытычным матэрыяле. Пры вывучэнні новай тэмы стаўлю задачу самастойна вывучыць новы матэрыял. Прымушае разважаць над прачытаным прыём “Тонкія і тоўстыя пытанні” (дадатак 1.10). Самастойна сфармуляванае і зададзенае вучнем пытанне па змесце лінгвістычнага тэксту сапраўды з’яўляецца яскравым спосабам дыягностыкі яго ведаў па пэўным матэрыяле. Пытанне ўдала дэманструе ўзровень “паглыблення” ў вывучаны тэкст.

Метад “1-2-4” садзейнічае развіццю ў навучэнцаў(камунікатыўных навыкаў, індывідуальнай свядомасці, мыслення) праз арганізацыю ўзаемадзеяння, спалучэнне індывідуальнай работы, работы ў парах, у творчых групах, праз арганізацыю думкадзейнасці, сэнсатворчасці.

Парадак рэалізацыі метаду.

Арганізацыю пазнавальнай дзейнасці па засваенню новых ведаў, групавое ўзаемадзеянне на дадзеным этапе ажыццяўляю, выкарыстоўваючы элементы гульні і спаборніцтва: “Гісторыя з мяшка”, “Аўкцыён ведаў”, “Арфаграфічная эстафета” ( дадатак 1.11).

Такім чынам фарміраванне ў школьнікаў матывацыі вучэння і навучання іх навыкам дабывання і выкарыстанне інфармацыі, г.зн. навыкам мысленнай дзейнасці, вызначае магчымасці актывізацыі і ажыццяўляе прадуктыўную вучэбна-пазнавальную дзейнасць.

Для развіцця пазнавальнай цікавасці, замацавання вучэбнага матэрыялу, прымянення яго ў новых сітуацыях выкарыстоўваю гульні-практыкаванні: віктарыны, крыжаванкі, рэбусы і інш. У працэсе гульні ў вучняў фарміруюцца якасці актыўных удзельнікаў, яны вучацца знаходзіць і прымаць рашэнні, атрымліваць радасць ад зносін з аднакласнікамі. Грунтоўнасць засваення новай тэмы на ўроку, выяўленне таго, як умее мысліць вучань, можна праверыць з дапамогай прыёму “Тэма ў пытаннях”. Вучні павінны самастойна скласці пытанні па вывучанай тэме. Гэта дазваляе выявіць, наколькі глыбока засвоена тэма вучнямі. Настаўнік адразу бачыць прабелы ў засваенні матэрыялу.Пры завяршэнні тэмы з задавльненнем выкарыстоўваю прыём “Лінгвістычны дыктант”(дадатак 1.12).

У апошні час вельмі часта выкарыстоўваю тэсты. Метад тэстаў можна выкарыстоўваць на любым этапе ўрока з мэтай дыягностыкі, навучання, кантролю. Праводжу на сваіх уроках і тэсты займальнага характару.

Апошнім этапам урока з’яўляецца рэфлексія, на якім ў вучняў фарміруецца асабістая думка, адносіны да вывучанага матэрыялу, прыводзяцца ў сістэму новыя веды па тэме і, калі ў гэтым ёсць неабходнасць, плануюцца новыя шляхі далейшага пошуку для вучэбнай дзейнасці.

На этапе рэфлексіі настаўнік з класам можа закончыць запаўняць маркіровачную табліцу “Ведаю-Хачу даведацца-Даведаўся”, асабліва акцэнтаваць увагу на запаўненне апошняй яе калонкі. Дапамагае вучням свабодна і адкрыта думаць па любой тэме метадычны прыём “Кластар”.

У сваёй практыцы выкарыстоўваю такія арганізацыйныя метады і прыёмы рэфлексіі, як:”Думкі па аналогіі”(дадатак 1.13); рэфлексія з апорай на мэты ўрока, якія паведаміў настаўнік цівылучылі самі вучні; рэфлексія з апорай на пытанні настаўніка; пісьмовыя рэфлексіўныя сачыненні (“Пісьмо самаму сабе”);“выказванні рэфлексіўнага характару па крузе”; методыка незакончаных сказаў. (дадатак 1.13).

Развіваючы рэфлексіўныя здольнасці вучня, мы дапамагаем яму самастойна будаваць і паўтараць уласную жыццядзейнасць. Менавіта гэта здольнасць дазваляе чалавеку самавызначацца, уключацца ва ўжо існуючыя і ствараць новыя віды дзейнасці і формы зносін з іншымі людзьмі.

Пошук і прымяненне разнастайных метадаў, прыёмаў, форм актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў суправаджаецца аналізам дасягнутых вынікаў. З гэтай мэтай вядецца пастаянная дыягностыка вызначэння ўзроўня інтэнсіўнасці пазнавальнай актыўнасці вучняў. Дыягностыка была праведзена на аснове назірання настаўніка і аформлена ў выглядзе анкеты, у якой неабходна было выбраць адказы на пытанні.

Рэзультаты дыягностыкі паказалі, што выкарыстанне метадаў, прыёмаў і форм актывізацыі пазнавальнай дзейнасці садзейнічаюць павышэнню ўзроўню пазнавальнай актыўнасці вучняў, што ў сваю чаргу аказвае істотны ўплыў на эфектыўнасць працэсу навучання. (дадатак 2). Адзначаецца павышэнне якасці адукацыйнага працэсу(дадатак 3).

Такім чынам, выбар метадаў, прыёмаў, форм навучання не можа быць адвольным, патрабуе уліку вышэйзгаданых умоў, якія ў практычнай дзейнасці настаўнікамі беларускай мовы могуць разглядацца як метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі пазнавальнай дзейнасці на ўроку.

Вопыт работы можа быць выкарыстаны настаўнікамі беларускай мовы, а таксама настаўнікамі пачатковых класаў. Рыхтуючыся да ўрокаў, настаўніку карысна прыгадваць наступнае выказванне:

Скажы мне – і я забуду,

Пакажы мне – і я запомню,

Зацікаў мяне – і я навучуся.

1.Подласый, И.П. Педагогика:новый курс: учеб.для студ. высших учеб. заведений : в 2 кн. Ч.1/ И.П.Подласый.-М.: ВЛАДОС,2003. – 528с.

2.Эльконин, Д.В. Избранные психологические труды. – М. : Педагогика, 1989.

3.Яленскі, М.Г. Лінгвадыдактычная парадыгма асобасна арыентаванага навучання мове ў сучаснай школе. – М. : НІА, 2002

4.Леонтьев А.А. Что такое деятельный подход в образовании// Образовательная система «Школа – 2100». Педагогика здравого смысла. – М, 2003

5.Жуковіч, М.С. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры/М.В.Жуковіч. Мінск: “Аверсэв”,2007.

6.Кашлев, С.С. Интерактивные методы обучения педагогике/ С.С.Кашлев. – Минск: Вышэйшая школа, 2004. – 175с.

Варыянты свабоднага размеркавання вучняў на групы:

• настаўнік называе колькасны склад (напрыклад, 3 чалавекі) і ўяўляе навучэнцам магчымасць стварыць групы самім за 2-3 хвіліны;

• настаўнік кладзе на сталы канверты, у якіх ляжаць карткі пад нумарамі 1, 2, 3, 4 9або розныя па колеры, форме), навучэнцы разбіраюць карткі і ўтвараюць групы паводле нумара (колеру, форме);

• на сталах загадзя раскладваюцца карткі з прозвішчамі і імёнамі навучэнцаў, якія павінны ўтварыць вучэбную мікрагрупу;

• вучні ўжо ведаюць, што на стале з літарай «А» знаходзяцца заданні больш складаныя, «Б»- крыху лягчэйшыя і г.д., і самі робяць выбар, у якой групе яны хацелі б працаваць

Утварэнне групы рухомага складу ( фрагмент урока «Правапіс складаных назоўнікаў», 6 клас

Прыёмы для стварэння матывацыі – зварот да прытчы.

Багаты чалавек збіраўся ў далёкае падарожжа. Каб аддзячыць людзям, якія служылі яму старанна і плённа, ён кожнаму выдаў пэўную колькасць грошай. Аднаму даў пяць срэбраных рублёў, другому – тры, трэцяму – адзін.

Прыёмы для стварэння матывацыі на ўроку.

Важна не толькі запісац ь тэму на дошцы, але і выклікаць ў дзяцей эмацыянальны водгук, пэўныя адносіны да тэмы. Гэта можна зрабіць праз зварот да ўнутраннага свету і жыццёвага вопыту вучня.

Падумаць і,зыходзячы са сваёй будучай прафксіі, расказаць, для чаго спатрэбіцца вывучаемая тэма ці матэрыял.

Прыём табліцы “Ведаю- Хачу даведацца-Даведаўся”

Тэма ўрока “Сказы з простай мовай. Знакі прыпынку пры простай мове”.( 5 клас)

Источник

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:

Не пропустите наши новые статьи:

  • ярмольник ведущий каких программ
  • Ярлыки не работают что делать если ярлыки не открываются как восстановить ярлыки программы
  • Ярлык стал белым что делать windows 10
  • японская система развития интеллекта и памяти программа 60 дней читать
  • японская система развития интеллекта и памяти программа 60 дней питер

  • Операционные системы и программное обеспечение
    0 0 голоса
    Рейтинг статьи
    Подписаться
    Уведомить о
    guest
    0 комментариев
    Старые
    Новые Популярные
    Межтекстовые Отзывы
    Посмотреть все комментарии